wd wp Пошук:

Таццяна Андрэеўна Бандарчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарчык. Таццяна Андрэеўна Бандарчык (12 лістапада 1902, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 ліпеня 1974) — беларуская актрыса

.

Біяграфія

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. У 1920 годзе на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драматычны гурток «Крыніца», дзе паставіла п’есу Янкі Купалы «Паўлінка» і выканала галоўную ролю. Працавала ў тэатрах: Беларускім дзяржаўным (цяпер імя Янкі Купалы, да 1921 года), Беларускім драматычным імя Якуба Коласа ў 1926-48 гадах, драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе ў 1949-56 гадах, Бабруйскім вандроўным у 1956-67 гадах. Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найбольш каларытныя характары стварыла ў беларускай драматургіі: Паланея («Прымакі» Янкі Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Якуба Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Маці («Ірынка» Кузьмы Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» Пятра Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» Кандрата Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» Андрэя Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» Пятра Васілеўскага).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дукоры
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Дукорскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў