wd wp Пошук:

Таполя Сімана

Таполя Сімона[4] (Populus simonii), або Таполя кітайская[4] — від лісцяных дрэў з роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію і паўночныя раёны Кітая[3].

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй да 20 м, з яйкападобнай кронай. Маладыя парасткі тонкія, некалькі ніцыя, голыя або апушаныя, чырвона-бурыя, глянцавітыя.

Пупышкі буйныя, доўга-завостраныя, голыя, клейкія. Лісце рамбічна-яйкападобнае або рамбічна-эліптычнае, даўжынёй 4-12 см, шырынёй 3-8 см, з найбольшай шырынёй вышэй сярэдзіны, з шырока — або вузка клінаватым аснаваннем, дробна-вострапілаватае, зверху цёмна-зялёнае, з чырвонымі жылкамі, знізу бялёса-шэрае.

Песцікавыя каташкі голыя, даўжынёй 2,6 см.

Плады — двух-, радзей трохстворкавыя, грушападобныя, голыя або валасістыя каробачкі даўжынёй 3-4 мм.

Таксанамія

Від Таполя Сімона ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя Сімона
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Таполя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей