wd wp Пошук:

Тамаш Сапега

Тамаш Сапега (да 1598 — паміж 2 і 8 красавіка 1646, Вільня) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода вендэнскі (16411643) і новагародскі1643).

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая і Раіны з Дарагастайскіх. Меў брата Казіміра Мікалая.

У 1617 навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 16191621 — у Кракаўскім універсітэце. У 16211625 працягваў адукацыю за мяжой — у Інгальштаце (1621), Падуі (1622), Балонні (1623) і Лёвене (1625).

Па вяртанні на радзіму быў пры двары караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, дзе ў 1632 страціў руку ў паядынку з Юрыем Зяновічам. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай на чале ўласнай гусарскай харугвы.

У 1640 абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбунала. У красавіку 1641 атрымаў пасаду ваяводы вендэнскага, а на мяжы 1642 і 1643 — ваяводы новагародскага. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі.

Ажаніўся з Сузаннай Храптовіч (шлюб да 1638), дачкой Юрыя Храптовіча, не пакінуў нашчадкаў. Пахавалі Т. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах[1].

Зноскі

  1. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 195.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Інгальштацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гальшанах
Катэгорыя·Ваяводы вендэнскія
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1646 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія