wd wp Пошук:

Юрый Храптовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Храптовіч. Ю́рый Літавор Храпто́віч (1586, в. Вішнева Ашмянскага павета — 1650) — вяліклітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян смаленскі (16391643) і жамойцкі (16431645), ваявода парнаўскі (16451646) і новагародскі1646).

Валодаў маёнткамі Ліпск у Гарадзенскім павеце, Вішневам, Валанавам, Гайцюнішкамі, Даўбуцішкамі, Гедэйшышкамі ў Ашмянскім павеце, Глыбокім, Мацкішкамі і Гарнастаішкамі ў Лідскім павеце, меў камяніцы ў Вільні і Горадні.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Адама і Ганны з Камаеўскіх.

Браў удзел у вайне са Швецыяй (16001611). У 1609 годзе ўдзельнічаў у здабыцці Парнавы. На чале ўласнай коннай харугвы браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (16091618).

Па вяртанні з войнаў займаўся гаспадаркай. Набываў прылеглыя да Вішнева маёнткі. У 1617 купіў фальварак Бярэзіна, у 1624 — вёску Ганчары. Збудаваў касцёл у Вішневе, фундаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Лукішках каля Вільні.

У шлюбе з Сюзанай Нонхарт (1611) меў сыноў Багдана, Адама, Юрыя, Яна і тры дачкі.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1586 годзе
Катэгорыя·Ваяводы парнаўскія
Катэгорыя·Храптовічы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кашталяны смаленскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кашталяны жамойцкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1650 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вішневе (Валожынскі раён)
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія