wd wp Пошук:

Тамара Цімафееўна Сарокіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарокіна. Тамара Цімафееўна Саро́кіна[1] (нар. 1 студзеня 1927) — беларускі вучоны, псіхіятр, доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1979).

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Улукаўе (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці). У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу[2], у 1950 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1950—1953 гадах клінічны ардынатар кафедры псіхіятрыі інстытута. У 1954—1957 гадах праходзіла навучанне ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[2]. У 1957—1971 гадах асістэнт, у 1971—1973 — дацэнт, 1973—1989 — загадчык, з 1989 — прафесар кафедры псіхіятрыі. Адначасова ў 1973—1989 гадах займала пасаду галоўнага судовага псіхіятра Міністэрства аховы здароўя БССР[2].

Навуковая дзейнасць

Т. Ц. Сарокінай належаць больш за 160 навуковых прац[2], у тым лік 3 навучальных дапаможнікаў для студэнтаў па клініка-эксперыментальных даследаваннях шызафрэніі, спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці. Сааўтар шэрагу манаграфій, аўтар навукова-папулярных брашур па праблемах псіхіятрыі.

Кіравала падрыхтоўкай 3 доктарскіх і 7 кандыдацкіх дысертацый. Член праўленняў навуковых таварыстваў неўрапатолагаў і псіхіятраў СССР, БССР і Беларусі, генетыкаў БССР, атэстацыйнай камісіі па псіхіятрыі, псіхіятрычнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. Абіралася дэпутатам Фрунзенскага раённага Савета Мінска (1950—1953)[2].

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 Сорокина Тамара Тимофеевна (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Псіхіятры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Псіхіятры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім раёне