wd wp Пошук:

Тамара Іванаўна Навасад

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навасад. Тамара Іванаўна Навасад (нар. 1 кастрычніка 1952, в. Труханавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, настаўнік рускай мовы і літаратуры. Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 2 горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці. Працавала выхавацелем школьнага інтэрната Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, старшай піянерважатай Краснасельскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, дырэктарам Дома піянераў горада Ваўкавыска. Была арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 6 горада Ваўкавыска. Займала пасаду дырэктара ўстановы адукацыі «Гімназія № 2 г. Ваўкавыска».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. НОВОСАД ТАМАРА ИВАНОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка