wd wp Пошук:

Таласакратыя

Таласакра́тыя (стар.-грэч.: θαλασσοκρατία, літаральна “марская ўлада”) — палітычная ўлада, дасягнутая галоўным чынам дзякуючы кантролю над марскімі шляхамі.

Паняцце “таласакратыя” з вядомых крыніц упершыню выкарыстана афінскім стратэгам і гісторыкам Фукідыдам у дачыненні да легендарнага крыцкага валадара Мінаса, які “першым з уладароў пабудаваў флот і стаў збольшага таласакратам таго, што зараз Элада[1]. У сучасных гісторыі, паліталогіі, культуралогіі, антрапалогіі і іншых навуках таласакратыю вызначаюць як характарыстыку дзяржаўных і нацыянальных супольнасцяў з дамінаваннем мараплаўства[2].

Зноскі

  1. Фукідыд, I:4
  2. Тишкевич М. Я., Краткий словарь геополитических терминов
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычныя рэжымы
Катэгорыя·Міжнародныя адносіны
Катэгорыя·Палітычныя тэорыі