wd wp Пошук:

Тадэвуш Бароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі.

Тадэ́вуш Баро́ўскі (польск.: Tadeusz Borowski; 12 лістапада 1922, Жытомір, УССР3 ліпеня 1951, Варшава) — польскі паэт, празаік і публіцыст з пакалення калумбаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Савецкай Украіне, быў другім сынам Станіслава і Тэафіліі Бароўскіх. У 1926 годзе бацьку Тадэвуша арыштавалі (а да гэтага яго кніжная крама была нацыяналізавана) і саслалі ў Карэлію, у ГУЛАГ. А праз чатыры гады ў Сібір, на бераг Енісея, была выслана і маці будучага пісьменніка. Два браты-Бароўскія засталіся адны. Старэйшы, Юліюш, трапіў у інтэрнат, малодшым, Тадэвушам, апекавалася цётка. У 1932 годзе Станіслаў Бароўскі быў выменяны на арыштаваных у Польшчы камуністаў і пераехаў у Польшчу, туды ж, з дапамогай польскага Чырвонага Крыжа, паехалі і яго дзеці. Бацька сустрэўся з сынамі пры самай польскай мяжы, у Баранавічах. Годам пазней вярнулася маці, і сям’я Бароўскіх асела ў Варшаве. У 1939 годзе дом Бароўскіх згарэў падчас аблогі Варшавы. У 1940 годзе Тадэвуш скончыў падпольную гімназію (гэтыя, а таксама многія іншыя падзеі апісаныя ў «Экзамене на Гандлёвай»), пасля вучыўся ў падпольным Варшаўскім універсітэце на аддзяленні паланістыкі, дзе пазнаёміўся за сваёй будучай жонкай Марыяй Рунда. У гэты час ён працаваў вартаўніком на будаўнічай фірме і падпрацоўваў у часопісе «Дарога» (Droga).

Дэбютаваў Тадэвуш Бароўскі ў 1942 годзе зборнікам вершаў «Паўсюль, дзе зямля», надрукаваным на ручным гектографе ў падпольнай тыпаграфіі. У 1943 годзе падчас адной з аблаваў знікла Марыя, каханая Тадэвуша. Бароўскі кінуўся яе шукаць і на адной з канспірацыйных кватэраў трапіў у засаду. Яго арыштавалі і завезлі ў вязню Павяк, а праз некаторы час — у Асвенцым. Праз некалькі месяцаў ён моцна захварэў і трапіў у асвенцымскі лазарэт, дзе, паправіўшыся, змог з дапамогай сяброў застацца. Ён спрабуе наладзіць сувязь з нявестай, якая ўтрымліваецца непадалёк, але ў значна горшых умовах, перадае ёй лекі. Хутка ён пакідае лазарэт і ўладкоўваецца ў лагерныя страхары, каб мець мажлівасць часцей бачыцца з Марыяй. У жніўні 1944 яго перавозяць у канцлагер углыб Германіі, спачатку пад Штутгарт, пасля ў Дахау.

У Асвенцыме Бароўскі не перастае пісаць. На Каляды 1943 ён стварае цыкл калядак пра любоў, якія спяваюць зняволеныя. Сябры ў Варшаве надрукавалі яго лагерныя вершы асобным зборнікам «Паэтычны аркуш № 2», але сам аўтар гэту маленькую падборку вершаў, хутчэй за ўсё, не бачыў — адзіны ацалелы асобнік быў знойдзены пасля яго смерці. 1 мая 1945 лагер Дахау быў вызвалены Сёмай амерыканскай арміяй, і Бароўскі апынуўся ў лагеры для перамешчаных асоб пад Мюнхенам. Хутка ён пераязджае ў Мюнхен і атрымлівае працу ў Бюро пошукаў родных пры камітэце польскага Чырвонага Крыжа. Тадэвуш спрабуе знайсці сваю нявесту і праз некалькі месяцаў знаходзіць яе, моцна хворую, у Швецыі, але сустрэцца ў іх не атрымліваецца. У гэты час ён піша шмат вершаў, а таксама разам з Крысцінам Альшэўскім і Янушам Нэль-Сядлецкім — дакументальную кнігу «Мы былі ў Асвенцыме».

Толькі ў чэрвені 1946 Бароўскі вяртаецца ў Варшаву. Там ён урэшце сустракаецца з нявестай, і яны жэняцца. Бароўскі рэзка закідвае паэзію і бярэцца за прозу. У 1948 годзе выходзіць зборнік яго апавяданняў «Развітанне з Марыяй». Кніга выклікала ў многіх крытыкаў і чытачоў шок і неразуменне. Аднаго з герояў апавяданняў Бароўскага — чалавека някепскага па прыродзе, але які навучыўся любымі шляхамі выжываць у лагерах, пачалі атаясамліваць з аўтарам. У тым жа годзе выйшла яшчэ адна кніга — цыкл кароткіх навелаў «Каменны свет».

У 1948—1949 пачынаецца новы перыяд у жыцці пісьменніка. Лозунгі сацыялістычнага рэалізму не знаходзяць водгуку ў творчасці Бароўскага, але неразуменне яго твораў вымушае пісьменніка засумнявацца ў правільнасці свайго літаратурнага метаду і саміх ідэй. У 1949 годзе Бароўскі едзе ў Германію; у гэты час ён лічыць, што сацыялізм — найлепшы спосаб перастварэння свету, у якім былі магчымыя ўсе перажытыя ім жахі. Назад у Польшчу ён вяртаецца прыхільнікам сацыялізму і сацыялістычнага рэалізму. У 1950 годзе асноўная яго ўвага аддадзеная палітыцы і публіцыстыцы — уласная творчасць адыходзіць на другі план. Яго самазабойства праз некалькі пасля нараджэння дачкі — 2 ліпеня 1951 года, калі Бароўскі атруціўся газам і памёр на наступны дзень, — дагэтуль застаецца неразгаданай таямніцай.

Значэнне творчасці

Бароўскі лічыцца адным з самых значных польскіх празаікаў паваеннаяга дзесяцігоддзя, творчасць якога значна паўплывала на наступныя пакаленні пісьменнікаў. Яго член Тадэвуш Дрэўноўскі напісаў пра яго некалькі кніг, сярод якіх біяграфія «Уцёкі з каменнага свету», а таксама выдаў яго эпісталярную спадчыну.

У 1970 быў зняты польскі фільм «Краявід пасля бітвы», заснаваны на творах Бароўскага. Кнігі Бароўскага згадваюцца ў рамане нямецкага пісьменніка Бернхарда Шлінка «Чытач» (Der Vorleser, 1995), дзе апавядаецца пра былога вартаўніка канцэнтрацыйнага лагера, які скончыў жыццё самагубствам, прачытаўшы ўспаміны сваіх былых вязняў (сярод якіх называецца і Бароўскі). Нобелеўскі лаўрэат 2002 года Імрэ Кертэс казаў, што ўсе яго творы напісаныя пад уплывам прозы Бароўскага.

Творы

Паэзія

Апавяданні

Пра Бароўскага

Тадэвуш Дрэўноўскі. Уцёкі з каменнага свету (біяграфія Бароўскага)

Спасылкі

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.signandsight.com/features/1206.html
  4. http://hunza1.tripod.com/borowski/intro.html
  5. http://www.fold3.com/page/286019621_natzweilerstruthof/
  6. Bibliothèque nationale de France Record #12029694v // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 2 жніўня 2017.
  7. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Borowski-Tadeusz;3879730.html
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121079708 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  9. http://quod.lib.umich.edu/m/mqr/act2080.0037.112/--representing-the-holocaust-the-case-for-history?rgn=main;view=fulltext
  10. http://litimag.oxfordjournals.org/content/3/3/340.full.pdf
  11. http://www.nytimes.com/movie/review?res=9C0DE5DC1430E632A25753C1A9649C946990D6CF
  12. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/74446/Tadeusz-Borowski

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выжылі ў канцлагеры Асвенцім
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы