wd wp Пошук:

Родый

Родый

Родый (лац.: rhodium) Rhхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 45. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў. Серабрысты-белаы метал, тэмпература плаўлення 1963°С, тэмпература кіпення 3727°С, шчыльнасць 12410 кг/м³. У звычайных умовах кампактны родый устойлівы да ўздзеяння ўсіх кіслот (у т.л. царскай гарэлкі) і шчолачаў. Здробнены пры тэмпературы 100°С узаемадзейнічае з сернай кіслатой, пры 200-600°С - з галагенамі, серай, селенам; пры 600-800°С у паветры акісляецца, утвараецца сесквіаксід.

Прымяненне

У сплавах з плацінай і іншымі плацінавымі металамі — каталізатары, тэрмапары, ахоўныя пакрыцці на электрычныя кантакты, люстраныя паверхні рэфлектараў, інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Плацінавыя металы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Высакародныя металы
Катэгорыя·Металы