wd wp Пошук:

Амброджа Ларанцэці

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларанцэці. Амброджа Ларанцэ́ці (італ.: Ambrogio Lorenzetti; ? — 1348) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Біяграфія

Брат П’етра Ларанцэці. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва Протарэнесансу, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л’Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.

Галерэя

Зноскі

  1. Ambrogio Lorenzetti // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ambrogio Lorenzetti // Minneapolis Institute of Art — 1883. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118780492 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.uni-stuttgart.de/hi/gnt/dsi2/index.php?table_name=dsi&function=details&where_field=id&where_value=8574
  5. (unspecified title) Праверана 15 сакавіка 2021.
  6. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Памерлі ў Сіене
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1290 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1348 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сіенская школа жывапісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіене