wd wp Пошук:

Дуча дзі Буанінсенья

Дуча дзі Буанінсенья (італ.: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3 жніўня 1319) — італьянскі жывапісец.

Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім боку і сцэн пакут Хрыста на тыльным боку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб’ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118527711 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Duccio di Buoninsegna // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=duccio&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500029165
  4. 1 2 3 https://rkd.nl/explore/artists/24510
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2052 Праверана 4 мая 2021.
  7. https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=duccio&start=0
  8. https://www.metmuseum.org/toah/hd/sien/hd_sien.htm

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Сіенская школа жывапісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1255 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Сіене
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1319 годзе