wd wp Пошук:

Сімнас

Сімнас (літ.: Simnas, традыцыйная беларуская назва — Сі́мна) — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Алітускага раёна Алітускага павета, знаходзіцца за 23 км ад Алітуса. Насельніцтва складае каля 2 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя

У 1520 годзе наваколлі будучага горада належалі Яну Забярэзінскаму, які пабудаваў тут касцёл, вакол якога пачало ўтварацца паселішча. У 1626 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права згодна з прывілеем Жыгімонта Вазы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. З 1921 да 1939 года Сімна знаходзілася ў складзе Польшчы. У 1940 годзе пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР Сімнас быў далучана да Літоўскай ССР. У 1999 годзе быў зацверджаны герб горада.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Сімнаса
Год 1897 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 622 1 512 1 625 2 313 1 980 1 736

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сімнаская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Алітускага раёна
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта