wd wp Пошук:

Ян Янавіч Забярэзінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Забярэзінскі і Ян Забярэзінскі.

Ян Забярэзінскі (каля 1480 — 1538) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Намеснік ваўкавыскі і крычаўскі, маршалак гаспадарскі ў 1506—1516, ваявода новагародскі ў 1509—1530, намеснік дарагічынскі (1514), маршалак земскі з 1522 і ваявода троцкі з 1531.

У 1529 ставіў у войска 197 коннікаў.

Сям’я

З Забярэзінскіх, сын троцкага ваяводы Яна Юр’евіча і Ганны Насуты.

Быў двойчы жанаты. У пасаг за першай жонкай Барбарай Кезгайлай (дачка Станіслава Кезгайлы) атрымаў частку Палачан і Лужан у Ашмянскім павеце. Другім шлюбам быў жанаты з Соф’яй Радзівіл (дачка Мікалая Радзівіла).

Меў сына Яна і дачку Ганну (жонка Фёдара Сапегі, а потым Стэфана Збаражскага).

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Старосты крычаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты драгічынскія
Катэгорыя·Забярэзінскія
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Старосты ваўкавыскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1538 годзе