wd wp Пошук:

Сільвія Плат

Лонданскі дом, дзе жыла С. Плат.

Сільвія Плат (англ.: Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 — 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.

Сільвія Плат была жонкай брытанскага паэта-лаўрэата Тэда Х’юза. Шлюб быў не толькі саюзам закаханых, але і творчым тандэмам, дзе вядучую ролю іграў Х’юз, а Плат забяспечвала яму магчымасць тварыць. Адносіны Плат і Х’юза скончыліся трагедыяй — на пачатку 1963 года, церпячы на цяжкую дэпрэсію, якая рушыла за разрывам з мужам, Сільвія скончыла жыццё самагубствам. У яе засталося двое дзяцей. Пасля смерці жонкі Х’юз заснаваў Estate of Sylvia Plath, які распараджаўся правамі на літаратурную спадчыну паэтэсы.

Пры жыцці Плат выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў захопленыя водгукі крытыкі, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems С. Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію.

Беларускія пераклады

Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур[5], Алена Якаўлева[6], Юлія Цімафеева.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Sylvia Plath // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://poets.org/poet/sylvia-plath
  5. Лазар у спадніцы
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта