wd wp Пошук:

Сігурд I Крыжак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сігурд.

Сігурд I Крыжак, (стар.-сканд. Sigurðr Jórsalafari; 1090 — 26 сакавіка 1130) — кароль Нарвегіі (11031130), сын Магнуса III Босага. C 1103 года правіл сумесна з Эйстэйнам I Магнусанам, а з 1123 года аднаасобна.

Біяграфія

У 1098 годзе суправаджаў бацьку Магнуса III Босага ў паходах да Аркнейскіх астравоў, Гебрыдаў і Ірландскага мора. У тым жа годзе ён быў абвешчаны ярлам Аркнейскім і каралём Мэна і астравоў.

Калі Магнус III Босы ў 1103 годзе быў забіты, Сігурд I вярнуўся ў Нарвегію і разам з братам стаў каралём Нарвегіі.

У 1107 годзе Сігурд I адправіўся ў крыжовы паход, падтрымаўшы войскамі Іерусалімскае каралеўства крыжакоў. Ён ваяваў у Лісабоне, шматлікіх астравах Міжземнамор’я, у Палесціне, наведваў караля Палерма, Іерусалім, Канстанцінопаль.

У 1110 годзе Сігурд I разам з Балдуінам I Іерусалімскім захапілі прыбярэжны горад Сідон. У 1111 годзе Сігурд I вяртаецца ў Нарвегію і пераносіць сталіцу ў горад Конгхеле (цяпер шведскі Кунгэльв), будуе там крэпасць, у якой стала захоўвацца часціца Жыватворчага Крыжа, атрыманага ад Балдуіна I Іерусалімскага.

У 1123 годзе Сігурд I накіроўвае крыжакоў у Смоланд супраць язычнікаў.

Падчас кіравання Сігурда I у Нарвегіі ўводзіцца царкоўная дзесяціна, засноўваецца епархія Ставангера.

У 1130 годзе Сігурд I памірае, яго хаваюць у царкве Халвардскірхен, у Осла.

Сям’я

Сігурд I быў жанаты на дачцы вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага Мальмфрыдзе Мсціслаўне. Ад гэтага шлюбу не было сыноў, але была дачка Крысціна Сігурдсдотэр. Гэта прывяло да барацьбы за ўладу пасля смерці Сігурда I і грамадзянскай вайне, якая доўжылася 90 гадоў. Змагаліся 2 асноўныя партыі: Баглеры і Біркебейнеры.

Вобраз у культуры

У 1225 годзе Сноры Стурлусан напісаў сагу пра Сігурда і яго братоў у зборы каралеўскіх саг «Круг Зямны».

У XIX стагоддзі Б’ёрнст’ернэ Марцінус Б’ёрнсан напісаў гістарычную сагу-драму, заснаваную на жыцці караля Сігурда I — «Сігурд Крыжак» (Sigurd Jorsalafar). Яна была пастаўлена ў 1899 годзе на адкрыцці Нацыянальнага тэатра ў Осла.

«Сігурд Крыжак» — аркестравая сюіта Эдварда Грыга, напісаная ў 1872 годзе (другая рэдакцыя — у 1892 годзе) як музычнае суправаджэнне да аднайменнай драмы Б’ёрнсана, з якім Грыг сябраваў. Твор упершыню быў выкананы ў Хрысціяніі 10 красавіка 1872 года, а ў Осла прэм’ера адбылася 5 лістапада 1892 года.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://nbl.snl.no/Sigurd_1_Magnusson_Jorsalfare
  2. 1 2 https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sigur.htm
  3. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Папярэднік:
Паль і Эрленд Торфінсаны
Граф Оркні
10981103
Пераемнік:
Хокан Пальсан
Папярэднік:
Магнус III Босы
Кароль вострава Мэн
10981103
Пераемнік:
Лагман
Папярэднік:
Магнус III Босы
Кароль Нарвегіі
11031130
Пераемнік:
Магнус IV Сляпы і
Харальд IV
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Графы аркнейскія
Катэгорыя·Хорфагеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1090 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1089 годзе
Катэгорыя·Каралі вострава Мэн
Катэгорыя·Удзельнікі Першага крыжовага паходу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1130 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу