wd wp Пошук:

Эйстэйн I Магнусан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эйстэйн.

Эйстэйн I Магнусан (нарв.: Øystein I Magnusson, каля 1088 — 29 жніўня 1123) — кароль Нарвегіі з 1103 па 1123 год.

Біяграфія

Эйстэйн быў старэйшым сынам караля Магнуса III, народжаным ад невядомай наложніцы нізкага паходжанняЗаконных дзяцей у Магнуса не было, таму пасля яго гібелі ў Ірландыі ў 1103 годзе суправіцелямі Нарвегіі фармальна сталі Эйстэйн і два яго малодшыя браты, Сігурд I Крыжак і Олаф Магнусан. Олаф памёр у 1115 годзе, не дасягнуўшы паўналецця, а Эйстэйн і Сігурд заставаліся суправіцелямі да смерці Эйстэйна ў 1123 годзе, пасля чаго Сігурд застаўся аднаасобным кіраўніком Нарвегіі.

З 1107 па 1110 год Сігурд браў удзел у крыжовым паходзе, і Эйстэйн быў фактычна аднаасобным кіраўніком краіны. Хоць яго адносіны з Сігурдам былі даволі напружанымі, ім удалося пазбегнуць адкрытага канфлікту. Эйстэйн у значнай ступені адказны за эканамічнае і культурнае развіццё Нарвегіі ў пачатку XII стагоддзя. Пры ім былі пабудаваны некалькі цэркваў, заснавана абацтва Мункеліў у Бергене. Ён заваяваў для Нарвегіі гістарычную вобласць Емтланд у паўночнай Швецыі, паводле «Кругу Зямнога» Сноры Стурлусана; Емтланд заставаўся ў складзе Нарвегіі да 1645 года.

Эйстэйн быў жанаты на Інгеборг, дачцы Гутама. У іх была адзіная дачка, Марыя, маці прэтэндэнта на прастол падчас грамадзянскай вайны Олафа Нешчаслівага, як быў абвешчаны каралём у 1166 годзе, але затым зрынуты і вымушаны бегчы з краіны.

Зноскі

  1. Eystein Magnussen Of Norway // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://nbl.snl.no/%C3%98ystein_1_Magnusson
  3. 1 2 Øystein 1. Magnusson // Store norske leksikon — 2021. — ISSN 2464-1480 Праверана 15 чэрвеня 2022.
  4. Krag C. Øystein 1. Magnusson // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget, 2021. — ISSN 2464-1502 Праверана 15 чэрвеня 2022.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Хорфагеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1088 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1123 годзе
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідараскім саборы
Катэгорыя·Памерлі 29 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу