wd wp Пошук:

Другая французская імперыя

Гісторыя Францыі

Дагістарычная Францыя

Антычнасць
Рымская Галія (220 да н.э.481)

Сярэдневяковая Францыя
Дынастыі:
Меравінгі (481751)
Каралінгі (751987)
Капетынгі (9871328)
Валуа (13281589)
Бурбоны (15891792, 18141848)

Дарэвалюцыйная Францыя
Саслоўная манархія ў Францыі (13021614)
Французскі абсалютызм (16431789)

Сучасная Францыя
Французская рэвалюцыя (17891799)
Першая рэспубліка (17921804)
Першая імперыя (18041814)
Рэстаўрацыя Бурбонаў (18141830)
Ліпеньская манархія (18301848)
Другая рэспубліка (18481852)
Другая імперыя (18521870)
Трэцяя рэспубліка (18701940)
Парыжская камуна (1871)
Рэжым Вішы (19401944)
Часовы ўрад (19441946)
Чацвёртая рэспубліка (19461958)
Пятая рэспубліка1958)

Другая імперыя (фр.: Second Empire; афіцыйна — Французская імперыя, Empire français) — перыяд банапартысцкай(англ.) бел. дыктатуры ў гісторыі Францыі з 1852 да 1870 года.

2 снежня 1852 года ў выніку плебісцыту ўсталявалася дуалістычная манархія на чале з пляменнікам Напалеона I Луі Напалеонам Банапартам, які прыняў імя імператара Напалеона III. Раней Луі Напалеон быў прэзідэнтам Другой рэспублікі (1848—1852).

Другую імперыю зрынула Вераснёўская рэвалюцыя. Калі Напалеон III падчас франка-прускай вайны трапіў у нямецкі палон пад Седанам (2 верасня 1870 года), на вуліцы Парыжа выйшлі рабочыя з патрабаваннем звяржэння Напалеона III. У начным пасяджэнні заканадаўчага корпуса 3-4 верасня Жуль Фаўр прапанаваў абвясціць звяржэнне імператара і абраць часовы ўрад.

Раніцай 4 верасня народ уварваўся ў палату, і Гамбета ад імя народнага прадстаўніцтва абвясціў, «што Луі Напалеон Банапарт і яго дынастыя перасталі валадарыць у Францыі». У гарадской мэрыі тым жа натоўпам абвясцілі рэспубліку і прызначылі часовы «ўрад народнай абароны», у які ўвайшлі ўсе дэпутаты Парыжа (Араго, Крэмё, Феры, Фаўр, Гамбета, Гарнье-Пажэс, Пельтан, Пікар, Сымон, пазней Рашфор і некаторыя іншыя).

Зноскі

  1. 1 2 RAMEAU — 1987. Праверана 17 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Францыі