wd wp Пошук:

Рагава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рогава.

Рагава́[1] (трансліт.: Rahava, руск.: Рогова) — вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.

Геаграфія

Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы[2].

Назва

Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або «рог» уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскі[3].

Гісторыя

Напачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 года[4].

Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап’ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.

Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме — сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: «Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г.»; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: «Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича»; Евангелле ў 1/4 л. — таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, — «дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.».

Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і Камкі[5].

У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: «Во владение церкви — 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей — 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам».

Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.

З 13 чэрвеня 1929 года па 20 студзеня 1960 года[6] і з 1968 года па 28 мая 2013 года вёска з’яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсавета[7].

Ваеннае пахаванне ў в. Рагава

Насельніцтва

Страчаная спадчына

Рагава на карце 1908/1928 г. з указаннем месцазнаходжання колішняй царквы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ро́гава (за Ро́гавай)
  2. 1 2 БелЭн, 2001
  3. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии
  4. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012.
  5. Расписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. № 14 1876)
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  8. 1 2 3 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich — Том IX — старонка 671
  9. Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Шаршунскі сельсавет
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Рагава
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Населеныя пункты Мінскага раёна