wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Амельянчук

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сярге́й Пятро́віч Амельянчу́к (нар. 8 жніўня 1980, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера

Кар’еру распачаў у мінскім «Тарпеда-МАЗ», а ў 2001 годзе перабраўся ў польскую «Легію». З сезона 2001/02 стаў іграком асновы і дапамог клубу стаць чэмпіёнам Польшчы. У 2003—2005 гадах паспяхова гуляў за кіеўскі «Арсенал».

У 2005 годзе перабраўся ў чэмпіянат Расіі, але не здолеў замацавацца ў маскоўскім «Лакаматыве». Пазней выступаў за «Шыннік» і «Растоў». У 2008—2011 гадах на працягу трох з паловай гадоў выступаў за «Церак», за які ў розных турнірах правёў больш за 100 матчаў.

У лютым 2012 года стаў іграком клуба «Том». Улетку 2012 года стаў капітанам каманды і па выніках сезона 2012/13 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 з-за траўмы рэдка з’яўляўся ў аснове. У снежні 2013 года быў выстаўлены томскім клубам на трансфер[3]. У выніку застаўся ў томскім клубе, але ў першай палове 2014 выступаў за дубль. У маі 2014 года, па заканчэнні сезона 2013/14, пакінуў «Том».

1 ліпеня 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[4]. У складзе мінскага клуба стаў асноўным апорным паўабаронцам. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[5], а ў студзені 2016 чарговы раз падоўжыў пагадненне[6]. У сезоне 2016 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2017 года стала вядома, што Амельянчук працягне выступаць за «Мінск» у якасці гуляючага трэнера[7]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[8].

Міжнародная кар’ера

У 2000—2001 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а 17 мая 2002 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расіі. Доўгі час быў адным з асноўных ігракоў зборнай, па колькасці матчаў (74) саступае толькі Аляксандру Кульчаму, Сяргею Гурэнку, Аляксандру Глебу, Цімафею Калачову і Сяргею Карніленку. Пасля прызначэння на пасаду галоўнага трэнера зборнай Георгія Кандрацьева ў снежні 2011 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2018 года стала вядома, што Амельянчук папоўніць трэнерскі штаб мінскага «Дынама»[9]. Пакінуў «Дынама» разам з Сяргеем Гурэнкам у пачатку 2019 года.

У чэрвені 2019 года, пасля вяртання Гурэнкі ў «Дынама», зноў стаў трэнерам каманды[10]. У красавіку 2020 года ўслед за галоўным трэнерам пакінуў клуб[11].

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[12], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[13].

У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»[14]. Стаў працаваць галоўным трэнерам дубля, а таксама трэнерам у асноўнай камандзе.

Дасягненні

«Легія»

«Лакаматыў» (Масква)

Зноскі

  1. Sergey Omeljanchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Amelyanchuk // FBref.com
  3. «Томь» выставила Омельянчука на трансфер(недаступная спасылка)
  4. “Минск” подписал Омельянчука
  5. Омельянчук продлил контракт с “Минском”
  6. Сергей Омельянчук подписал новое трудовое соглашение с “Минском”
  7. Сергей Омельянчук стал играющим тренером
  8. Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск»
  9. Омельянчук вошел в тренерский штаб минского “Динамо”, Булыга занял пост начальника команды
  10. Ассистентом Гуренко в минском «Динамо» будет Омельянчук, тренер вратарей – Паречин
  11. Омельянчук вслед за Гуренко покинул минское “Динамо”
  12. Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории “В”
  13. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории “А”
  14. Футбол. Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб “Энергетика”-БГУ, Михаил Еремчук покинул клуб
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Ахмат Грозны
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Легія Варшава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі