Сярге́й Мікалаевіч Чаранке́віч (нар. 20 ліпеня 1942 года, в. Палянічыцы, Брэсцкая вобласць) — савецкі і беларускі біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990).
Нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў в. Палянічыцы (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). У 1959 скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу, паступіў на фізічны факультэт БДУ, які скончыў у 1964 годзе на кафедры ядзернай фізікі, і паступіў у аспірантуру БДУ. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «оптыка», працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі (пасля яе заснавання ў 1973 годзе). Стажываўся ў Ілінойскім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Нідэрландскім інстытуце раку.
З 1980 па 2017 год узначальваў кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Біяфізіка». З 2017 года — прафесар кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Навуковыя работы Чаранкевіча прысвечаныя клетачнай біяфізіцы, клетачнай інжынерыі, Біяінфарматыцы. У 1967 годзе скончыў аспірантуру. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых асноваў і нуклеінавых кіслот (1969). У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «оптыка». Званне дацэнта атрымаў у 1970 годзе.
Вывучаў паводзіны клетак у зменлівых (у тым ліку экстрэмальных) умовах. Абгрунтаваў ідэю пра ўдзел унутрыклетачных рэдокс-фактараў у падтрыманні гамеастаза клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў пра эфектыўны рэдокс-патэнцыял і рэдокс-буфернай ёмістасці. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетак, выявіў сігнальныя функцыі актыўных формаў кіслароду, у прыватнасці гідрагену пераксіду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, усталяваў новы закон для іх навучання. Развіў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў пераверкі эфектыўнасці лекаў.
Пад кіраўніцтвам Чаранкевіча абаронена 29 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу курсаў і адмыскурсаў, чытаемых на фізічным факультэце БДУ («Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранных сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш.).
Чаранкевіч з’яўляецца аўтарам 48 патэнтаў і больш за 570 навуковых работ[1], сярод якіх:
e
6
{\displaystyle e_{6}}
and chlorin
e
6
{\displaystyle e_{6}}
ethyelenediamide in vitro and in vivo](https://www.sciencedirect.com/science/article/pii/101113449280039X) // Journal of photochemistry and photobiology B. — 1992. — Т. 13. — № 1. — С. 51—57.