Сяргей Мікалаевіч Доўгалеў (1982, Старыя Журавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 3 верасня 2020 года старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага каммітэта.
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў вядучым ветэрынарным урачом у дапаможнай гаспадаркі ААТ «Лоеўскі Агратэхсервіс». У 2008—2012 гадах узначальваў Лоеўскую ветэрынарную станцыю, кіраваў КСУП «Страдубка» Лоеўскага раёна і ПСУП «Лоеў Агра» ААТ «Лоеўскі Агратэхсервіс». З 2012 па 2016 гады працаваў гандлёвым агентам прыватнага прадпрыемства «Алнікор» у Гродна, а таксама ветэрынарным лекарам ветупраўлення ПСУП “ГРУПА-СТС” г. Рэчыца. У 2016 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні—начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама.
3 верасня 2020 года прызначаны прэзідэнтам на пасаду старшыні Акцябрскага раённага выканаўчага каммітэта[1].