wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайцяхоўскі.

Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі (16 кастрычніка 1883, Віцебск — 7 красавіка 1951, Іркуцкая вобласць) — расійскі і чэхаславацкі ваенны. Адзін з кіраўнікоў Белага руху.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1883 года ў шляхецкай сям’і ў Віцебску ў Расійскай імперыі. Паходзіў з абруселай польска-літвінскай шляхты.[3] Скончыў рэальнае, потым — з адзнакай — артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу ў 1904 г. Удзельнічаў у руска-японскай вайне у 1905 годзе, але непасрэдна ў баявых дзеянных не ўдзельнічаў. Працягнуў навучанне ў Акадэміі Генеральнага штаба. У 1913 г. скончыў лётную школу. Служыў на Каўказе, Далёкім Усходзе, Беластоку, у Маскоўскай вайсковай акрузе.

У час Першай сусветнай вайны ваяваў на тэрыторыі Беларусі, дзе на лініі фронту «Вілейка — Маладзечна» атрымаў раненне. У 1917 годзе быў прызначаны начальнікам штаба 1-й Чэхаславацкай стралковай дэвізіі, якая была сфарміравана ў складзе расійскай арміі на Паўднёва-Заходнiм фронце. Атрымаў ранг падпалкоўніка.

Ад снежня 1917 года — камандзір 3-га стралковага палка ім. Яна Жыжкi, які быў сфармаваны з ліку ваеннапалонных аўстра-венгерскай арміі — чэхаў і славакаў. Удзельнічаў у так званым «паўстанні чэхаславацкага корпуса» — узброеным выступленні супраць бальшавікоў. Атрымаў ранг генерал-маёра ад чэхаславацкай нацыянальнай рады.

Быў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Белага руху на Усходзе, а затым — камандуючым войскам на Далёкім Усходзе. Ваяваў з Чапаевым і будучым савецкім маршалам Тухачэўскім. У кастрычніку 1918 года згодна з рашэннем Чэхаславацкай нацыянальнай рады 35-гадовы Вайцэхоўскі стаў генералам. На пачатку 1919 года папрасіў адстаўку ў чэхаславакаў і далучыўся да арміі Аляксандра Калчака. Удзельнік «Вялікага Сібірскага ледзянога паходу». Быў узнагароджаны вышэйшай расійскай ваеннай узнагародай — ордэнам святога Георгія.

З 1920 года на эміграцыі — выехаў у Канстанцінопаль, а потым у Чэхаславакію. У 1921 г. пагадзіўся на запрашэнне чэхаславацкага ўрада працягнуць ваенную службу. У маі 1921 года атрымаў чэхаславацкае грамадзянства і пацверджанне яго чыну генерал-маёра. З гэтага часу служыў у арміі Чэхаславакіі. Камандаваў ваеннымі акругамі і 1-й Чэхаславацкай арміяй, фактычна стаўшыся бацькам чэхаславацкай нацыянальнай арміі.

Падчас Мюнхенскага крызісу 1938 г. выступiў супраць Мюнхенскага пагаднення і з’яўляўся актыўным прыхільнікам узброенага супрацьстаяння агрэсіі Германіі, што паслужыла падставай для адпраўкі яго ў адстаўку 1 красавіка 1939 г. Неўзабаве Чэхаславакія была падзелена і часткова акупаваная Германіяй. У тым жа годзе стварыў і ўзначаліў падпольную арганізацыю «Абарона народа», пазней адышоў ад яе. Уваходзіў у падпольны чэхаславацкі ўрад. У 1943 г. не прыняў прапанову немцаў узначаліць Рускае вызваленчае войска замест генерала Уласава, заявіўшы, што хоць ненавідзіць камуністычны лад, але не будзе ваяваць супраць рускіх. У маі 1945 г. арыштаваны савецкай контрвыведкай «СМЕРШ» як удзельнік Белага руху, асуджаны на 10 год зняволення савецкіх канцлагераў.

Памёр у красавіку 1951 г. у лагернай бальніцы Азерлага паблізу горада Тайшэт Іркуцкай вобласцi.

У 1996 г. рэабілітаваны. У 1997 г. указам прэзідэнта Вацлава Гавела ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Чэшскай Рэспублікі — ордэнам Белага Льва 3-й ступені.

Памяць

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. https://www.radio.cz/ru/rubrika/progulki/general-dvux-armij-tragicheskaya-sudba-sergeya-vojcexovskogo Генерал двух армий. Трагическая судьба Сергея Войцеховского

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (45):
Катэгорыя·Палкоўнікі (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Гісторыя Далёкага Усходу
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1918
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага ордэна Сокала
Катэгорыя·Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Военачальнікі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Генерал-маёры (Белы рух)
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Савы
Катэгорыя·Постаці Белага руху
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Военачальнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»