wd wp Пошук:

Сяргей Леанідавіч Зяневіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Леанідавіч Зяневіч (Казлоўскі; нар. 23 студзеня 1976, Мінск) — беларускі футбаліст, правы абаронца. Майстар спорту Беларусі. Сёння — трэнер. Да 1999 года насіў прозвішча Казлоўскі, затым змяніў яго на прозвішча маці — Зяневіч.

Біяграфія

Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» (трэнер — Міхаіл Анатолевіч Канаваленка) і «Атака» (трэнер — Якаў Міхайлавіч Шапіра). У 1993 годзе пачаў выступаць на дарослым узроўні ў складзе «Атакі», прайшоў разам з камандай шлях ад другога дывізіёна да вышэйшага. Усяго за «Атаку» сыграў больш за 100 матчаў.

У пачатку 1998 года разам з групай гульцоў «Атакі» перайшоў у БАТЭ, але ў асноўным складзе не замацаваўся і ў другой палове сезона па запрашэнні Якава Шапіры гуляў на правах арэнды за «Камунальнік» (Слонім). У пачатку 1999 года перайшоў у малдаўскі «Шэрыф», які тады трэніраваў беларускі трэнер Сяргей Бароўскі, стаў уладальнікам Кубка Малдовы 1998/99. Затым на працягу палутара гадоў нідзе не гуляў, з-за таго што «Шэрыф» не адпускаў яго за прымальную суму. Быў на праглядзе ў пецярбургскім «Зеніце», але беспаспяхова.

У 2001 годзе гуляў за «Белшыну» і выйграў з ёй залаты дубль — чэмпіянат і Кубак Беларусі. У 2002 годзе па запрашэнні Якава Шапіры перайшоў у жодзінскае «Тарпеда», дзе правёў чатыры сезоны, згуляўшы больш за 100 матчаў. Затым гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Дарыду» і зноў за «Белшыну».

Усяго ў вышэйшай лізе Беларусі згуляў 243 матчы і забіў 2 галы.

У канцы кар’еры выступаў у ніжэйшых дывізіёнах за «Рудзенск» і «Ведрыч-97» (Рэчыца).

У 2012 годзе стаў асістэнтам свайго былога партнёра па «Атацы» і жодзінскім «Тарпеда» Юрыя Малеева, які ўзначаліў мазырскую «Славію». Затым некалькі гадоў працаваў у школе БАТЭ, узначальваў юнацкую каманду клуба. У 2019 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ»[1], а ў верасні 2019 года нядоўга выконваў абавязкі галоўнага трэнера.

30 ліпеня 2021 года прызначаны галоўным трэнерам «Тарпеда-БелАЗ», пакінуў клуб у снежні 2021 года.

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці старшага трэнера[2]. 17 жніўня 2022 года пасля звальнення Аляксандра Міхайлава стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера БАТЭ[3]. Заставаўся ў гэтай ролі да кастрычніка, калі новым галоўным трэнерам стаў Кірыл Альшэўскі.

Зноскі

  1. Футбол. Сергей Зеневич, покинув дубль БАТЭ, вошел в тренерский штаб Вадима Скрипченко в «Торпедо»-БелАЗ
  2. БАТЭ объявил о назначении Михайлова и назвал его помощников
  3. БАТЭ к матчу с “Днепром” будет готовить Сергей Зеневич

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудзенск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Трэнеры ФК БАТЭ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Атака Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск