wd wp Пошук:

Сяргей Дылеўскі

Сярге́й Дыле́ўскі (1 верасня 1989, Мінск) — лідар стачкама Мінскага трактарнага завода, член прэзідыума Каардынацыйнай рады ў час акцый пратэсту ў 2020 годзе і прэзідэнцкіх выбараў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочых. Скончыў Трэці машынабудаўнічы ліцэй у Мінску, хацеў вучыцца на аўтамеханіка, але па стане здароўя прыйшлося паступіць на іншую спецыяльнасць — тэхналогія машынабудавання. На Мінскім трактарным заводзе Дылеўскі працуе тэрмістам[2].

Ён заўсёды хацеў працаваць з аўтамабілямі, матацыкламі, будаваў свае ўласныя праекты ў асабістым гаражы[2]. У 2015 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дрыфтынгу[3].

Пратэсты 2020 года

Пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і пачатку акцый пратэсту Дылеўскі абурыўся дзеяннямі міліцыі. Ён завёз некалькі пратэстоўцаў у бальніцы і заклікаў да страйку на МТЗ. Да страйку далучыліся рабочыя, якія запатрабавалі вызваліць усіх палітычных зняволеных і правесці новыя выбары. Дылеўскі ўзначаліў калону з 1000 рабочых, што прайшла маршам па цэнтры Мінска. 17 жніўня ён правёў калону ў 5000 страйкуючых супрацоўнікаў МТЗ. 18 жніўня Дылеўскі заявіў, што 50 чалавек, якія выйшлі на мітынг каля МТЗ, былі ненадоўга затрыманыя[4].

Быў абраны ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай для каардынацыі перадачы ўлады. 21 жніўня прызнаны «палітычнай зоркай» паводле версіі New York Times[5].

Ціск улады

21 жніўня 2020 года Дылеўскага выклікалі на допыт у Следчы камітэт.

24 жніўня 2020 года быў затрыманы спецслужбамі разам з Вольгай Кавальковай ля прахадной МТЗ пры спробе падтрымаць страйкоўцаў[6][7][8][9]. 21 верасня 2020 года ён быў вызвалены з турмы.[10]

Палітычная пазіцыя

У жніўні 2020 года Дылеўскі заявіў, што лічыць беларускую прамысловую сістэму неэфектыўнай, і што адсутнасць алігархаў у Беларусі «далёка не дасягненне», паколькі гэта азначае, што «здаровыя» бізнесмены не хочуць інвеставаць у Беларусь. Дылеўскі заявіў, што палітыка будзе «апошняй, што [ён] хацеў бы рабіць»[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 https://archive.today/REvV6
  2. 1 2 «Я не вождь, а простое лицо, которое нравится людям». Интервью лидера стачкома Минского тракторного завода Сергея Дылевского. Он стал главной фигурой рабочего движения Беларуси
  3. «Я буду бить даже боком!» Сергей Дылевский, ГАЗ 2410 «Степаныч»
  4. Belarus’ Leader Warns of Tough New Steps Against Protesters(нявызн.) (19 жніўня 2020). Праверана 21 жніўня 2020. Архівавана 21 жніўня 2020.
  5. 1 2 Laying Down His Tools, Belarus Worker Takes Up Mantle of Protest Leader(нявызн.) (21 жніўня 2020). Праверана 21 жніўня 2020.
  6. https://twitter.com/rolandnil/status/1297817358522818560
  7. Belarus holds opposition figures after mass rally(англ.) , BBC News (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  8. hermesauto Belarus detains two members of opposition council(англ.) . The Straits Times (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  9. Reuters. Belarus Detains Two Members of Opposition Council(англ.) , The New York Times (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  10. Глава стачкома МТЗ Сергей Дылевский вышел на свободу после 25 суток ареста: Что он рассказал

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта