wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Дрозд

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дрозд. Сяргей Дрозд (нар. 24 чэрвеня 1983, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера

Выхаванец маладзечанскага футбола, ужо ў 18 гадоў дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе мясцовага клуба. Пасля сезона 2004, калі «Маладзечна» апусцілася да Другой лігі, перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў (з невялікім перапынкам). У 2009 годзе вярнуўся ў «Маладзечна».

У сезоне 2011 перайшоў у «Слуцк», які атрымаў месца ў Першай лізе. Спачатку трывала гуляў у аснове слуцкага клуба, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Тым не менш, застаўся ў «Слуцку» і пасля яго выхаду ў Вышэйшую лігу ў 2014 годзе. Першую палову сезона 2014 правёў на лаўцы запасных, але пазней з-з траўм асноўных ігракоў стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[2].

У сакавіку 2015 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка»[3]. У сезоне 2016 вярнуўся ў «Маладзечна-ДЮСШ-4». Пакінуў маладзечанскую каманду ў ліпені 2019 года і перайшоў у чысцінскі «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, зноў далучыўся да «Маладзечна».

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000Д3-АЗабудова10
2001Д1Маладзечна-200000
2002Д1Маладзечна-2000220
2003Д1Маладзечна-2000190
2004Д2Маладзечна251
2005Д2Хімік280
2006Д2Хімік230
2007Д2Хімік180
2008 (1)Д2ПМЦ60
2008 (2)Д2Хімік80
2009Д3Маладзечна230
2010Д3Маладзечна311
2011Д2Слуцк250
2012Д2Слуцк180
2013Д2Слуцк121
2014Д1Слуцк100
2015Д2Хімік240
2016Д3Маладзечна-ДЮСШ-4122
2017Д3Маладзечна-ДЮСШ-4150
2018Д3Маладзечна-ДЮСШ-4180
2019 (1)Д3Маладзечна90
2019 (2)Д3Андэрдог121

Зноскі

  1. Sergey Drozd // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Слуцк” расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко
  3. Аснин, Радченко, Таращик и Дрозд пополнили ряды “Химика”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Ігракі ФК ПМЦ Паставы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных