wd wp Пошук:

Сяргей Барысавіч Баткоўскі

Сяргей Барысавіч Баткоўскі (17 ліпеня 1917, г. Петраград — 1995) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія

Скончыў у 1940 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член Саюза архітэктараў СССР з 1945 года.

3 1946 года ў Мінску. Працаваў у інстытутах «Белдзяржпраект», Беларускім аддзяленні «Саюздзіпрагандлю», «Белпрампраект», «Мінскпраект» (у 19601965 галоўны архітэктар). 3 1978 года загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хімічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ (1950), крыты плавальны басейн інстытута фізкультуры (1953), павільён білетных кас чыгуначнага вакзала (1955), 10-павярховы жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957), паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф. Скарыны (1958, Дзяржаўная прэмія БССР 1968), карпусы гадзіннікавага завода (1963), павільён ВДНГ БССР (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усё ў сааўтарстве). Помнік Я. Купалу ў Араў-парку пад Нью-Ёркам (1973, са скульптарам А. Анікейчыкам); бюст Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР П. I. Клімука ў Брэсце (1978, са скульптарам I. Міско) і інш.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1]. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1968), Дружбы народаў (1981), медалямі[2].

Сям’я

Меў дачку Вольгу Баткоўскую, якая працавала ў апараце Беларускага саюза архітэктараў. Памёрла 19 лістапада 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[3].

Зноскі

  1. 1 2 Ботковский Сергей Борисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
  2. Ботковский Сергей Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. Ушла из жизни БОТКОВСКАЯ ОЛЬГА СЕРГЕЕВНА

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў