wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Астроўскі

Сяргей Аляксандравіч Астроўскі (укр.: Сергій Олександрович Островський; нар. 3 кастрычніка 1960, Баранавічы, СССР) — украінскі вайсковец. Генерал-лейтэнант. Намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі Украіны (2010—2011). Кавалер Ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені.

Адукацыя

У 1982 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, у 1991 — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў ім. Р. Маліноўскага, у 2003 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны.

Кар’ера

Праходзіў службу ў войсках Забайкальскай і Кіеўскай ваенных акругаў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна.

З 1991 года працягваў службу ў заходняй групе войскаў (былая група савецкіх войск у Германіі), Прыкарпацкай ваеннай акрузе і Заходнім аператыўным камандаванні на пасадах намесніка камандзіра танкавага палка, камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра механізаванай дывізіі, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра механізаванай дывізіі і камандзіра дывізіі.

У 2003 годзе прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 13-га армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання. Пазней стаў камандзірам 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Рэспубліцы Ірак. З лістапада 2004 і да мая 2010 года камандаваў 8-м армейскім корпусам Узброеных Сіл Украіны[1].

У 2010-м прызначаны намеснікам камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. У 2011 годзе падаў рапарт на адстаўку.

Пасля пачатку ў 2014 годзе расійска-ўкраінскага канфлікту ўзяў на сябе кіраўніцтва Жытомірскім абласным штабам «Нацыянальнага Руху Супраціву»[2].

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Узнагароды

Зноскі

  1. Руководящий состав 8 АК Архівавана 25 червня 2014. (руск.)
  2. У Житомирі штаб «Національного Руху Опору», який ініціювала Тимошенко, очолив Сергій Островський Архівавана 1 красавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Генералы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»