wd wp Пошук:

Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь — беларускі мастацкі прафесійны калектыў.

Гісторыя

Створаны ў 1959 годзе ў Мінску. Уключае балетную трупу і аркестр. Першыя мастацкія кіраўнікі А. Апанасенка (19591971) і С. Дрэчын (19711973), з 1986 года В. Дудкевіч: кіраўнік аркестра С. Хвашчынскі1991).

Рэпертуар

У рэпертуары больш за 100 пастановак: танцы і харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя на аснове беларускага танцавальнага фальклоруЛявоніха», «Лянок», «Весялуха», «Мяцеліца», «Перапёлачка», «Каханачка», «Маталіха», «Полька-Янка», «Крыжачок», «На Купалле», «Беларуская рапсодыя», «Неглюбскія вячоркі», «Спеў дубраў», «Арэлі», «Церніца»), фальклору іншых народаў, сюжэтныя пастаноўкі («Беларуская партызанская», «Сінявокая і неўміручая», «Полечка-поле», «Хатынь», «Вечарына»), праграма «Карагод сяброў», гумарыстычныя сцэнкі («Крутуха», «Дырыжор аркестра» і інш.).

У сваіх інтэрпрэтацыях беларускіх народных танцаў ансамбль імкнецца захаваць іх характэрнасць, лёгкасць, зграбнасць рухаў, вынаходлівасць харэаграфічнага малюнка.

Вядомыя артысты ансамбля

У розны час у ансамблі працавалі мастацкія кіраўнікі Г. Маёраў, В. Бутрымовіч, балетмайстры Г. Мартынаў, Я. Штоп, артысты балета М. Апанасенка, Г. Белавусава, С. Вуячыч, А. Гарэлік, І. Цюрын, кіраўнік аркестра У. Багадайка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Культура Мінска
Катэгорыя·Ансамблі народнага танца Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Танцавальныя калектывы Беларусі
Катэгорыя·Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Танцавальныя калектывы паводле алфавіта