wd wp Пошук:

Сямён Генадзевіч Шасцілоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сямён Шасцілоўскі (нар. 30 мая 1994, Фаніпаль) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», у першай палове 2011 года выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», пасля далучыўся да дубля. 27 лістапада 2011 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» (3:4) дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Сезон 2012 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010». У першай палове 2013 года гуляў за дубль «Дынама», таксама правёў адзін матч у Лізе Еўропы. Улетку 2013 года ізноў адправіўся ў «Бярозу-2010», але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2014 заставаўся ў «Бярозе-2010», дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2015 пачаў у складзе «Дынама», але гуляў толькі за дубль. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], якой дапамог па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», але неўзабаве арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2016[4]. Сезон 2016 распачаў у якасці іграка асновы «цукровых», але ўлетку згубіў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года вярнуўся ў Мінск[5]. У студзені 2017 года, падпісаўшы новы кантракт з «Дынама», зноў адправіўся ў арэнду ў «Гарадзею»[6]. У сезоне 2017 па чарзе выхадзіў на поле і сядзеў на лаўцы запасных.

У лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[7], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[8]. У лютым 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[9]. У пачатку сезона 2018 пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. З чэрвеня па жнівень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове.

У верасні 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы.

9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі (1:2). Пазней здолеў замацавацца ў зборнай як асноўны цэнтральны абаронца. Прымаў удзел у Кубках Садружнасці 2014 і 2015 у Санкт-Пецярбургу, турнір 2016 года быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 (1)Д3Дынама-2Беларусь101
2011 (2)Д1ДынамаБеларусь10
2012Д2Бяроза-2010Беларусь191
2013 (1)дубльДынамаБеларусь171
2013 (2)Д2Бяроза-2010Беларусь10
2014Д2Бяроза-2010Беларусь241
2015 (1)дубльДынамаБеларусь141
2015 (2)Д2ГарадзеяБеларусь131
2016Д1ГарадзеяБеларусь160
2017Д1ГарадзеяБеларусь150
2018Д1ГарадзеяБеларусь200
2019Д1ГарадзеяБеларусь160
2020 (1)Д1ГарадзеяБеларусь190
2020 (2)Д1СлавіяБеларусь51
2021Д1СлавіяБеларусь230
2021Д1СлавіяБеларусь214

Зноскі

  1. Semen Shestilovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://fcslavia.by/ru/player/shestilovskiy-0
  3. “Городея” взяла у минского “Динамо” в аренду Шестиловского
  4. «Городея» арендовала Шестиловского на один сезон
  5. Шестиловский вернулся в минское «Динамо»
  6. Защитник минского “Динамо” Шестиловский продолжит играть в аренде в “Городее”
  7. Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман»
  8. “Городея” вышла из отпуска
  9. Шестиловский подписал двухлетний контракт с “Городеей”
  10. Шестиловский подписал контракт со “Славией”
  11. Шестиловский покинул “Славию”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фаніпалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта