wd wp Пошук:

Сюзанна Валадон

Сюзанна Валадон, Сюзан Валадон (фр.: Suzanne Valadon, народжаная: Мары-Клеменцін Валад (Marie-Clémentine Valade): 23 верасня 1865, Бесін-сюр-Гартамп, дэпартамент Верхняя В’ена — 7 красавіка 1938, Парыж) — французская мастачка; першая жанчына, прынятая ў французскі саюз мастакоў (1894). Таксама вядомая як натуршчыца і маці мастака Марыса Утрыло.

Біяграфія

Дачка незамужняй прачкі. З дзяцінства добра малявала. Ва ўзросце пятнаццаці гадоў працавала цыркавой акрабаткай, але праз год была вымушаная завяршыць цыркавую кар’еру з-за траўмы. Затым працавала натуршчыцай у многіх вядомых мастакоў: П’ера Пюві дэ Шавана, затым Рэнуара, Тулуз-Латрэка, Дэга. Перажыла раманы з некаторымі з іх; вучылася ў іх тэхніцы, але да нейкага часу нікому не паказвала свае малюнкі. У снежні 1883 года нарадзіла сына Марыса, пра бацькоўства якога няма адназначнага меркавання (прозвішча Утрыло хлопчыку даў праз восем гадоў усынавiцель).

Малюнкі Сюзанны першым з мастакоў убачыў Тулуз-Латрэк, а затым Дэга, высока ацаніў чысціню ліній і заахвоціў да кар’еры мастачкі. У адрозненне ад многіх сваіх сучаснікаў, Сюзанна Валадон здолела дамагчыся прызнання і фінансавага поспеху пры жыцці.

Пісала нацюрморты і пейзажы. Вядомая таксама выявамі аголенай натуры. На першых выставах у пачатку 1890-х гадоў былі прадстаўлены пераважна партрэты яе пэндзля, у тым ліку партрэт Эрыка Саці, з якім у яе быў ў 1893 годзе раман. У 1894 годзе Валадон становіцца першай жанчынай, дапушчанай да сяброўства ў Нацыянальным таварыстве прыгожых мастацтваў.

Валадон працавала над некаторымі сваімі карцінамі да трынаццаці гадоў, перш чым прадставіць іх публіцы. Таксама працавала пастэллю.

Надзейнай саюзніцай Валадон была Берта Вейль, галерыстка, з 1913 па 1932 год яна прэзентавала работы Сюзагны ў 19 экспазіцыях, у тым ліку арганізавала тры персанальныя выставы.

Сюзанна Валадон памерла 7 красавіка 1938 года ў асяроддзі сяброў-мастакоў Андрэ Дэрэна, Пабла Пікаса і Жоржа Брака. Пахавана на парыжскім могілках Сент-Уан.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Suzanne Valadon
  3. https://www.tourisme-hautevienne.com/patrimoine-et-visites/patrimoine-bati/musees-eco-musees-musees-thematiques/musee-espace-valadon-12601
  4. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11944910f
  5. 1 2 3 4 5 https://rkd.nl/explore/artists/78974
  6. http://archives.paris.fr/arkotheque/visionneuse/visionneuse.php?arko=YTo2OntzOjQ6ImRhdGUiO3M6MTA6IjIwMjEtMDYtMDkiO3M6MTA6InR5cGVfZm9uZHMiO3M6MTE6ImFya29fc2VyaWVsIjtzOjQ6InJlZjEiO2k6NDtzOjQ6InJlZjIiO2k6MjY2Mjg5O3M6MTY6InZpc2lvbm5ldXNlX2h0bWwiO2I6MTtzOjIxOiJ2aXNpb25uZXVzZV9odG1sX21vZGUiO3M6NDoicHJvZCI7fQ==#uielem_move=-54%2C-567&uielem_islocked=0&uielem_zoom=177&uielem_brightness=0&uielem_contrast=0&uielem_isinverted=0&uielem_rotate=F — С. 9.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. https://harvardartmuseums.org/art/229060
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце Сен-Сен-Дэні
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя В’ена
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Натуршчыцы
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы