wd wp Пошук:

Андрэ Дэрэн

Андрэ Дэрэн (фр.: André Derain; 10 чэрвеня 1880, Шату-сюр-Сен — 8 верасня 1954, Гарш) — французскі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар, скульптар, кераміст.

Біяграфія

Вучыўся ў Э. Кар’ера (1898—1899) і ў Акадэміі Жуліяна (1904) у Парыжы. Станаўленне мастака прайшло пад уплывам яго сябра Марыса дэ Вламінка і пазней — Анры Маціса, якія аказалі на яго вялікі ўплыў. Пасля службы ў войску (1900—1904) мастак на два гады (1905—1906) з’ехаў у Вялікабрытанію, дзе стварыў віды Гайд-парку і набярэжных Тэмзы. Гэтыя пейзажы, выкананыя ў духу фавізму, прасякнуты імкненнем перадаць напружанасць жыцця прыроды; іх дэкаратыўны эфект заснаваны на гранічна інтэнсіўным гучанні буйных плям чыстых кантрасных колераў («Лонданская гавань», 1906, Галерэя Тэйт, Лондан). Карціны Дэрэна адразу ж прыцягнулі ўвагу публікі на восеньскім Салоне 1905 года.

Каля 1908 года стыль Дэрэна змяняецца пад уплывам П. Сезана і ранняга кубізму; яго карцінам ўласцівыя рацыяналістычная выразнасць кампазіцый, геаметрычная спрошчанасць і важкасць формаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. André Derain
  3. 1 2 Дерен Андре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500004535
  5. 1 2 3 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11899661k
  6. Дерен Андре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. André Derain // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. (unspecified title) Праверана 3 чэрвеня 2020.
  9. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  10. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  11. 1 2 3 4 5 Artnet — 1998.
  12. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 RKDartists
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Францыі
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Графікі Францыі
Катэгорыя·Фавізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў