wd wp Пошук:

Сылва

Сы́лва (руск.: Сы́лва)[1] — рака ў Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі Расіі, левы прыток ракі Чусавая (басейн Волгі).

Ярмак-Камень

Даўжыня ракі 493 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 45 км ад вусця каля 139[1] м³/с (каля сяла Падкаменнае — 150 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 4,734 км³/год[2]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[3] м/км . Выток ракі знаходзіцца на заходніх схілах Сярэдняга Урала, вусце — за 21 км ад вусця ракі Чусавая[3]. Сылва — горная рака. Працякае па Уфімскаму плато. Нізоўе ракі фактычна ўтварае Сылвенскі заліў Камскага вадасховішча[3]. Рэчышча звілістае. У нізоўі ракі развіты карст (Кунгурскія пячоры). Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне ракі 150 азёраў (агульная плошча — 12,1 км²)[3].

У ракі 47[3] прытокаў даўжынёй больш за 10 км і 279[3] прытокаў даўжынёй менш за 10 км. Прытокі: Бабка, Ірэнь, Шаква, Кішэрць, Таз, Барда, Мечынка, Сардутка, Юркан, Свра, Ут, Бярозаўка, Ляпок, Курыль, Баская, Шамарка, Вялікі Крук, Бізь, Урма, Шаля, Сарга[4] і інш.

На рацэ горад Кунгур.

Рака суднаходная на адлегласці 88 км (ад вусця да вёскі Шатава)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 411. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Сылва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 Микова К. Д. Река Сылва // Государственный архив Пермского края(руск.)
  4. 1 2 Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Камы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Пермскага края