wd wp Пошук:

Камскае вадасховішча

Камскае вадасховішча (руск.: Камское водохранилище) — вадасховішча Камскай ГЭС на рацэ Кама, у Пермскім краі Расіі.

Створана ў 1954 годзе пасля завяршэння будаўніцтва плаціны ГЭС. Падпор узроўню вады ў плаціны склаў 22 м і распаўсюдзіўся па Каме — на 350 км, па Чусавой — на 153 км, па Сылве — на 120 км, па Обве — на 90 км, па Іньве — на 80 км, па Косьве — на 60 км.

Агульная плошча вадасховішча ў нармальных умовах — 1910 км², аб’ём — 12,2 км³. Найбольшая шырыня — 14 км, але ў месцы зліцця Іньвы і Косьвы з Камай адлегласць паміж берагамі дасягае 27 км. Найбольшая глыбіня — 30 м.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вадасховішчы Пермскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96