wd wp Пошук:

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашкевіч.

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч (27 сакавіка 1921 — 7 сакавіка 2014) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945)[1].

Біяграфія

Пашкевіч С. А., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Полацку ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў кавалём. У Чырвоную Армію прызваны ў 1940 годзе[1]. Служыў у інжынерна-пантонных часцях Адэскай ваеннай акругі (Горад Сарокі, Малдаўскай ССР).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім франтах. Удзельнік абарончых бітв у Малдавіі, на поўдні Украіны і ў Данбасе летам -восенню 1941 года, абарончых бітв летам-восенню 1942 года на Доне, Сталінградскай бітвы, Курскай бітвы, Белгародска-Харкаўскай(руск.) бел., бітвы за Дняпро, Яска-Кішынёўскай(руск.) бел., Бухарэсцка-Арадскай(руск.) бел., Дзербецэнскай(руск.) бел., быў паранены. У 1943—1991 гадах — член ВКП(б)/КПСС.

У пачатку снежня 1944 года, сяржант Пашкевіч камандаваў аддзяленнем 7-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (1-я пантонна-маставая брыгада(руск.) бел., 46-я армія(руск.) бел., 2-й Украінскі фронт), калі разам з ім прыняў удзел у фарсіраванні Дуная ў раёне Сегедчэпа (Венгрыя). Аддзяленнем быў сабраны паром для перапраўкі байцоў на плацдарм; усяго было зроблена сем рэйсаў пад бесперапнынным артабстрэлам і ударамі авіяцыі, нягледзячы на прабоіну парома і вялікія страты сярод асбістага саставу, быў паспяхова выкананы загад аб дастаўцы артылерыі на плацдарм. 24 сакавіка 1945 года Пашкевічу С. А. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. Прыняў удзел у Венскай и Браціслаўска-Брноўскай(руск.) бел. наступальных аперацый. Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года у Маскве[2].

Дэмабілізаваўшыся пасля вайны, Пашкевіч С. А. вярнуўся ў Полацк[1]. З 1946 года — дырэктар прамкамбіната, потым старшыня райспажыўсаюза. З 1952 года — дырэктар Шаркоўшчынскага аддзялення прадпрыемства «Віцебскаблнарыхтленпрам», затым дырэктар Сіроцінскага ільнозавода. З 1963 года — слесар завода «Шкловалакно» у Полацку. Да баявых узнагарод дадаліся ордэн і медалі за доблесную працу. З 1991 года — на пенсіі. Памёр 7 сакавіка 2014 года[2].

21 красавіка 1970 года Пашкевіч стаў ганаровым грамадзянінам Полацка. Ганаровы салдат 9-га асобнага міліцэйскага спецыяльнага батальёна унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. 1 2 3 4 Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Полацка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе