wd wp Пошук:

Сцюарт Дэйвіс

Сцюарт Дэйвіс (Дэвіс) (англ.: Stuart Davis; 1894, Філадэльфія — 1964, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак, прадстаўнік кубізму і поп-арта ў жывапісе.

Жыццё і творчасць

Бацька мастака, Эдвард В. Дэйвіс быў адказным рэдактарам аддзела мастацтва «Філадэльфія Прэс» і цесна супрацоўнічаў з такімі майстрамі пэндзля, як Джон Слоан, Джордж Лакс, Роберт Хенры і Уільям Глакенс. Яго сын Сцюарт вывучаў жывапіс з 1910 па 1913 год у нью-ёркскай школе мастацтваў Генры.

У гэты ж час малады мастак падпадае пад моцны ўплыў «hot music», часта наведвае джаз-бары на Сан Хуан Хіл, і гэтыя ўражанні становяцца асноўнай тэмай у яго мастацкай творчасці таго часу. У 1913 годзе некалькімі сваімі карцінамі прымае ўдзел у выставе сучаснага мастацтва Эрмары-шоу ў Нью-Ёрку; С. Дэйвіс быў самым маладым з удзельнікаў экспазіцыі.

У наступныя гады супрацоўнічаў з часопісам «Харперс Уікі», ствараў для яго тытульныя лісты. У 1917 годзе — першая персанальная выстава ў галерэі Шэрыдан Сквер (Нью-Ёрк). У 1927/1928 гадах прадпрымае паездку ў Мексіку і ў Парыж. У 1931 годзе выкладае на курсах Студэнцкай лігі мастацтваў (Art Students League). На наступны год робіць насценны жывапіс для гарадскога Радыё М’юзік Хол. Пасля 1940 года выкладае ў Новай школе сацыяльных даследванняў.

У 1945 годзе нью-ёркскім Музеем сучаснага мастацтва арганізуецца рэтраспектыва работ Дэйвіса. У 1956 годзе ён бярэ ўдзел у біенале ў Венецыі. Аж да сваёй смерці Сцюарт Дэйвіс жыў і працаваў у Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. Stuart Davis (painter) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stuart Davis // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stuart Davis // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Stuart Davis
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Прэцызіянізм
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку