wd wp Пошук:

Уільям Глакенс

Уільям Джэймс Глакенс (англ.: William James Glackens; 13 сакавіка 1870, Філадэльфія — 22 мая 1938, Уэстпарт, Канектыкут) — амерыканскі мастак.

Біяграфія

Пачынаў сваю кар’еру мастака як ілюстратар пры выдавецтве «Філадэльфія прэс», затым вучыўся ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Роберта Генры. У 1895 на год з’яжджаў у Парыж; пасля вяртання ў Філадэльфію пачаў пісаць пейзажы ў стылі Дж. Макнейла Уістлера.

У 1898 сумесна з мастаком Джорджам Лаксам падарожнічаў па Кубе; вярнуўшыся ў родны горад, ствараў пераважна карціны, прысвечаныя вуліцам і плошчам вялікага горада. У 1906 зноў наведаў Францыю, здзейсніў паездку ў Іспанію. У 1908 годзе выстаўляў свае працы разам з прадстаўнікамі нью-ёркскай «школы смеццевых вёдзер».

Пераехаўшы ў Нью-Ёрк, працягваў маляваць на сваю ўпадабаную тэму — сцэны жыцця вялікага горада. Стылістычна яго працы блізкія творчасці імпрэсіяністаў, у прыватнасці Эдуарду Манэ. Уваходзіў у лік сяброў Эшканскай групы.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 William James Glackens — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/32039
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў