wd wp Пошук:

Сурдлімпійскія гульні

Эмблема Сурдлімпійскіх гульняў

Сурдлімпійскія гульні ці Дэфлімпіяда (англ.: Deaflympics, ад англ.: deaf — «глухі») — спартыўныя спаборніцтвы людзей з парушэннямі слыху (да 2001 года — Сусветныя гульні глухіх, таксама раней — Міжнародныя гульні глухіх).

Сурдлімпійскія гульні праводзяцца з 1924 года для людзей з парушэннямі слыху. Да ўдзелу ў гульнях дапускаюцца спартсмены, якія маюць страту слыху не менш за 55 дБ на лепшае вуха. Падчас спаборніцтваў удзельнікам забаронена выкарыстоўваць слыхавыя апараты і кахліярныя імпланты. Замест гукавых сігналаў прымяняюцца візуальныя.

Праграма

У праграму Сурдлімпійскіх гульняў уваходзяць наступныя віды спорту [1]:

Летнія віды спорту

індывідуальныя

камандныя

Зімовыя віды спорту

індывідуальныя

камандныя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Sports - International Committee of Sports for the Deaf Архівавана 3 лютага 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мультыспартыўныя спаборніцтвы