wd wp Пошук:

Вольная барацьба

Вольная барацьба — гэта адзінаборства двух спартсменаў.

Вольнай барацьба называецца ў параўнанні з грэка-рымскай (класічнай) барацьбой, бо яе правілы даюць барцу большую свабоду ў выбары прыёмаў. Лічыцца, што вольная барацьба паходзіць з Англіі, адкуль яе завезлі ў Амерыку, дзе яна развівалася ў двух кірунках:

У праграму Алімпійскіх гульняў вольная барацьба ўключана з 1904 г., жаночая барацьба - з 2004 г. Чэмпіянаты свету арганізоўваюцца з 1951 г., чэмпіянаты Еўропы — з 1928 г. У Міжнародную федэрацыю аматарскай барацьбы — ФІЛА (FILA; заснавана ў 1912 як IWU - Міжнароднае аб’яднанне барцоў, сучасныя арганізацыйныя формы набыла ў 1954 г.[1]) уваходзіць больш за 120 краін (звесткі 1997 г.).

Прыёмы вольнай барацьбы дзеляцца на дзве групы: барацьба ў стойцы і барацьба ў па́ртэры. Механізмы рухаў у прыёмах барацьбы можна падзяліць на тры асноўныя групы:

Некаторыя паняцці ў тэхніцы барацьбы [2]

Зноскі

  1. http://www.fila-official.com/index.php?option=com_content&task=view&id=12&Itemid=27
  2. Медведь А.А. Вольная борьба. Учебное пособие для студентов-спортсменов. Мн., 2000

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віды спорту
Катэгорыя·Вольная барацьба