wd wp Пошук:

Сунгары

Су́нгары[1] (Сунхуацзян[1], кіт.: 松花江) — рака на паўночным усходзе Кітая, самы буйны прыток Амура па воднасці, ўпадае ў яго справа па цячэнні.

Даўжыня ракі 1927[2] км. Плошча вадазбору 524 000[2] км². Сярэдні расход вады каля горада Харбін складае 2470[2] м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13[2] м/км.

Рака Сунгары бярэ пачатак на пласкагор’і Чанбайшань (зліццё рэк Таудаацзян і Эрдаацзян[2]) і працякае па тэрыторыі правінцый Гірын і Хэйлунцзян. На ёй знаходзяцца гарады Гірын, Харбін, Цзямусы. Сцёк ракі зарэгуляваны гідраэлектрастанцыямі. Самы вялікі прыток (левы) — рака Нуньцзян. Сярод прытокаў: Муданьцзян, Нуньцзян, Хуланьхэ, Іньмахэ, Хайфахэ, Лаліньхэ, Ашыхэ і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  2. 1 2 3 4 5 Сунгари (река) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Кітая
Катэгорыя·Прытокі Амура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара