wd wp Пошук:

Хэйлунцзян

Хэйлунцзя́н — правінцыя на паўночным усходзе Кітая, у басейне ракі Амур (па-кітайску Хэйлунцзян). Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Расійскай Федэрацыяй.

Плошча 469 тыс. км². Насельніцтва 38,11 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харбін.

Геаграфія

Большасць тэрыторыі ляжыць на раўнінах Сунляо і Саньцзянскай, на паўночным захадзе — горы Вялікі Хінган, на паўночным усходзе — Малы Хінган, на паўднёвым усходзе — Усходне-Маньчжурскія горы. Галоўныя рэкі — Амур, Сунгары. Клімат кантынентальны.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Хэйлунцзян — буйная харчовая база краіны; займае вядучае месца па зборы цукровых буракоў, соі, лёну-даўгунцу, сланечніку; вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, гаалян, бульбу, ячмень, авёс. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, птушак.

Вядзецца здабыча нафты (радовішча Дацын), вугалю, гаручых сланцаў, жалезнай руды і каляровых металаў.

Прамысловасць: машынабудаванне (абсталяванне для электраэнергетыкі, металургіі, лакаматывы, сельска-гаспадарчыя машыны, судны, станкі, электратэхніка), чорная металургія, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, хімічная, харчовая, тэкстыльная, у т.л. льняная; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Асноўныя прамысловыя цэнтры: Харбін, Цыцыкар, Муданьцзян, Хэган, Цзямусы.

Суднаходства па рэках Амур, Сунгары, Усуры.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 1 ліпеня 2019.
  2. http://www.stats.gov.cn/english/newsandcomingevents/t20110429_402722516.htm
  3. http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Хэйлунцзян
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара