wd wp Пошук:

Сумнік

Су́мнік[3][4], залатацень[4] (Solidágo, ад лац.: Solidus — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род кветкавых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Сумнік звычайны (Solidago virgaurea). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны і кусты вышынёй да 2 м. Сцёблы прамастойныя. Лісце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі жоўтыя, дробныя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронкападобныя ці шчыткападобныя суквецці. Плодсямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амерыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віда — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадскі (Solidago canadensis).

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расліны.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі сумнік занесены ў чорны спіс і забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  5. Определен список наиболее опасных растений (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі