wd wp Пошук:

Сулейман Шах

Сулейман Шах — (турэцк.: Süleyman Şah — Süleyman bin Kaya Alp; (1178—1227 г.)[2] — дзед Асмана I, сын Кыя Алпа, родапачынальніка кіраўнікоў племяннога саюза каі і Асманскай імперыі, продка дынастыі Асманаў.

Сулейман патануў пры пераправе праз раку Еўфрат і быў пахаваны непадалёк ад ракі ў мястэчку, званым «Грабніца Турка» (турэцк.: Türk Mezarı), якая лічыцца святой (каля замка Джабер). Да 22 лютага 2015 года грабніца Сулейман Шаха[en] знаходзілася на тэрыторыі Сірыі, але па дагаворы 1923 года Турцыя атрымала права ўсталяваць на грабніцы свой сцяг і выставіць там ганаровую варту.

Падчас ваеннай аперацыі, 22 лютага 2015 года варта аховы грабніцы была знята, а грабніца эвакуіравана на прыгранічную з Сірыяй тэрыторыю. Грабніцу ахоўвалі 40 турэцкіх салдатаў. Тэрыторыя знаходзілася пад кантролем баявікоў ІДІЛ, аднак, за ўвесь перыяд іх знаходжання, грабніцы і турэцкім салдатам не было нанесена ніякай шкоды. Падчас эвакуацыі загінуў адзін турэцкі салдат. Прэм’ер міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што пазней грабніца будзе вернута на сірыйскую тэрыторыю[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 лютага 2018.
  2. Turkey
  3. Турецкий солдат погиб при эвакуации охраняющих могилу Сулейман Шаха военных

Літаратура

Папярэднік:
Кыя Алп
Правадыр племяннога саюза каі
1214—1227
Пераемнік:
Эртагрул
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1167 годзе
Катэгорыя·Патанулі
Катэгорыя·Памерлі ў 1227 годзе