wd wp Пошук:

Стэфан Лявонавіч Гельтман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельтман.

Стэфан Лявонавіч Гельтман (4 кастрычніка 1886, Замасць — 20 верасня 1937) — рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, дзяржаўны дзеяч БССР[2]. Муж Ядвігі Машынскай-Гельтман, бацька Віктара Гельтмана.

Працаваў наркамам земляробства БССР, старшынёй Дзяржплана БССР, намеснікам старшыні Саўнаркама БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў польскай інтэлігенцыі сям’і ў Замасці. Бацька, Лявон Францавіч Гельтман, быў пляменнікам вядомага публіцыста і рэвалюцыйнага дзеяча Віктара Гельтмана і працаваў з 1899 года лекарам бальніцы Святога Мікалая ў Замасці[3].

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Радаме. У 1905 годзе пачаў вучобу на філасофскім і прыродна-агранамічным факультэтах Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.

Рэдагаваў моладзевы левы часопіс «Głos(польск.) бел.». Быў членам Саюзу сацыялістычнай моладзі, а з 1908 да 1910 належаў да польскай сацыялістычнай партыі(бел. (тар.)) бел., кіраваў моладзевай арганізаціі «Spójnia» у Кракаве.

У 1912 годзе працаваў выкладчыкам у Галотчыне пад Цяханавам, аграномам на Падляшшы і ў Віленскім сельскагаспадарчым таварыстве.

У час Першай сусветнай вайны з 1915 года[2] жыў у Мінску, дзе стаў членам Польскага таварыства ў падтрымку ахвяр вайны.

У 1917 годзе стаў членам РСДРП (б), з’яўляўся адным з рэдактараў сацыялістычнай газеты «Польская праўда»[2]. На выбарах у чэрвені 1917 атрымаў мандат члена гарадскога савета ў Мінску па спіску Польскага сацыялістычнага аб’яднання[2], які атрымаў 8 % галасоў у маштабах горада, у канкурэнцыі з нацыянальна-дэмакратычным Польскім выбарчым камітэтам[4].

Як актыўны член бальшавіцкага руху быў членам Выканаўчага камітэта Саветаў салдацкіх і рабочых у Мінску. У студзені 1918 г. ён быў прызначаны камісарам пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту[2].

З сакавіка па лістапад 1918 года ў палоне ў немцаў у лагеры ў Хафельбергу(руск.) бел..

Пасля вызвалення з 1919 г. — намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР[2]. У 1920 кіраваў сельскагаспадарчым аддзелам у Часовым рэвалюцыйным камітэце Польшчы(руск.) бел..

У 1921—1924 гг. — Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)[2]. У 1924—1925 гг. быў наркамам земляробства[2], а затым старшынёй Дзяржплана БССР, Эканамічнага савета і намеснік старшыні СНК БССР, з 1925 г. — рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску, а з 1927 г. — загадчык польскага сектара Інстытута Беларускай культуры[2].

Ён быў актыўным членам Камуністычнай партыі Беларусі, уваходзіў у ЦК (1924—1929). Ён быў членам ЦВК Беларускай ССР (1924—1929), член прэзідыума (1926—1929)[2].

У 1930-я гады працаваў у РСФСР, у Наркамаце зернасаўгасаў СССР[2].

Падчас «вялікай чысткі(руск.) бел.» 5 красавіка 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС. 20 верасня 1937 прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да пакарання смерцю за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі ПВА», расстраляны ў той жа дзень[5]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках(руск.) бел. і пахаваны ананімна.

Рэабілітаваны 31 сакавіка 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Эканамічная дзейнасць

У 1919—1920 гг. прымаў удзел у выпрацоўцы аграрнай палітыкі ЛітБелу, актыўна публікуючы ў «Звяздзе» і адстойваючы погляды, блізкія да Р. Люксембург, В. Міцкевіча-Капсукаса і З. Ангарэціса, а ў пачатку 1920-х гадоў — адзін з першых у эканамічнай літаратуры БССР даў аналіз і ацэнку гэтай палітыкі. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны першыя планы аднаўлення сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыйных работ у БССР і Зямельны кодэкс БССР 1925 года, у якім прызнавалася неабходнасць свабоднага выбару сялянамі формаў землекарыстання, шэраг рынкавых з’яў у беларускай вёсцы (арэнда зямлі, наём рабочай сілы). У сярэдзіне 1920-х гадоў адстойваў неабходнасць пашырэння рамак рынкавых адносін у беларускай вёсцы, а таксама распрацоўваў праблемы станаўлення кан’юнктурных назіранняў у БССР.

Навуковыя працы

Аўтар навуковых прац па аграрных пытаннях, праблемах кан’юнктуры і планавання, польскім рэвалюцыйным руху[2]:

Прадмова С. Гельтмана да зборніка дакументаў «Rok 1863 na Mińszczyźnie», апублікаванага ў 1927, стала нагодай да пераследу аўтара і абвінавачванняў у нацыянал-бальшавізме[6].

Зноскі

  1. http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/books/Grummo2016-1.pdf
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Гельтман Стефан Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  3. Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников (руск.)
  4. Tarasiuk Dariusz, «Między nadzieją a niepokojem: działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918», Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2007, s. 175
  5. Гельтман Стефан Леонович (руск.)
  6. Sierocka Krystyna(руск.) бел., «Polonia radziecka 1917—1939»: z działalności kulturalnej i literackiej", Państwowy Instytut Wydawniczy(польск.) бел., Warszawa 1968, s. 120—123.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старшыні Дзяржплана БССР
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Камуністы Польшчы
Катэгорыя·Народныя камісары земляробства БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Замасці