wd wp Пошук:

Віктар Гельтман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельтман. Віктар Гельтман (23 снежня 1796, в. Вярховічы Брэсцкага пав. Слонімскай губ., цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобл. — 16 ліпеня 1874, Брусель, Бельгія) — публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч. Дзед Стэфана Гельтмана.

Біяграфія

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1819 годзе стварыў дзве тайныя арганізацыі — патрыятычнае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (з удзелам брата Іосіфа) і студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў» у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа «Dekada Polska». Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, затым у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання (1846) і паўстання ў Галіцыі (1848). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі кіраваў абаронай Дрэздэна. Адзін з аўтараў маніфестаў паўстанцаў. Імкнуўся да аб’яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай з барацьбой за ліквідацыю феадальна-прыгонных адносін. У 1860-х гадах вывучаў грамадска-палітычнае жыццё эміграцыі з колішняй Рэчы Паспалітай. Памёр у выгнанні.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1874 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў