wd wp Пошук:

Віктар Сцяпанавіч Гельтман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельтман. Віктар Сцяпанавіч Гельтман (9 кастрычніка 1926, г. Мінск — 21 жніўня 1985) — беларускі геабатанік. Доктар біялагічных навук (1974)[1].

Біяграфія

В. С. Гельтман — сын Стэфана Гельтмана і Ядвігі Машынскай-Гельтман. Пасля таго, як у 1937 годзе бацькі былі рэпрэсаваныя, выхоўваўся ў дзіцячым доме.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1954 годзе. З 1957 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР, з 1978 загадчык лабараторыяй прадуктыўнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў[1].

Пад кіраўніцтвам В. С. Гельтмана абаронены тры кандыдацкія дысертацыі (І. А. Салановіч, В. В. Маўрышчаў, В. Д. Гуцэвіч)[2].

Навуковая дзейнасць

З імем Івана Данілавіча Юркевіча звязана ўся навуковая дзейнасць Віктара Сцяпанавіча. Пад яго кіраўніцтвам Віктар Сцяпанавіч прайшоў аспіранцкую падрыхтоўку і ў 1959 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тыпы бярозавых лясоў Палескай нізіны».

У доктарскай дысертацыі В. С. Гельтмана «Эколага-геаграфічны і тыпалагічны аналіз лясной расліннасці Беларусі», якую ён паспяхова абараніў у 1974 г., дадзены глыбокі аналіз даследаванняў па геаграфіі, тыпалогіі і раянаванню лясной расліннасці Беларусі.

Навуковыя працы па вызначэнні лесатыпалагічных комплексаў, метадах і прынцыпах геабатанічнага і лесарасліннага раяніравання, картаграфавання лясной расліннасці. Аўтар канцэпцыі аб лясных асацыяцыях як прычынных катэгорыях тыпу лесу.

В. С. Гельтманам апублікавана 183 навуковыя працы, у тым ліку 8 буйных манаграфій, 140 навукова-папулярных, энцыклапедычных, юбілейных і іншых артыкулаў. Пад яго рэдакцыяй выйшла шмат манаграфій, зборнікаў і іншых выданняў. Асноўныя працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі[2].

Навуковыя працы

Узнагароды

За цыкл работ па вывучэнні расліннага покрыва Беларусі Віктару Сцяпанавічу з групай супрацоўнікаў у 1972 годзе[1] прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гельтман Виктор Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  2. 1 2 3 ГЕЛЬТМАН Виктор Степанович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Геабатанікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ