wd wp Пошук:

Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (польск.: Stefan Żeromski; 14 кастрычніка 1864, Страўчын, Келецкае ваяв., Польшча — 20 лістапада 1925, Варшава) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры».

Біяграфія

Працаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—12 у эміграцыі ў Парыжы. Выказваўся супраць дыскрымінацыі і ўціску беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваенныя гады[9].

Творчасць

Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб’ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925).

Творы

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха, Л. Баршчэўскі і інш.

Фільмы па творах

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Stefan Zeromski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stefan Żeromski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
  8. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  9. Калачынскі Ю. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. С. 68.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя на кальвінісцкіх могілках Варшавы
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кельцах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Польскага ПЭН-клуба
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта