Узровень жыццяздольнасці мовы (англ.: Degree of endangerment[1]) — ацэнка, якая надаецца ЮНЭСКА ўключаным у «Атлас моў света, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення» (англ.: Atlas of the World’s Langueges in danger) мовам у адпаведнасці з 9 крытэрыямі, з якіх найбольш важным лічыцца перадача мовы паміж пакаленнямі[2].
Статус | Тлумачэнне | Прыклады моў |
---|---|---|
Бяспечны | Мова выкарыстоўваецца ўсімі пакаленнямі, яе перадача паміж імі не парушана | англійская, арабская, іспанская, руская, французская |
Уразлівы | На мове размаўляе большасць дзяцей, але яе выкарыстанне можа быць абмежаваным (напрыклад, на мове размаўляюць толькі дома) | адыгейская, анал, башкірская, беларуская, карачаева-балкарская, неапалітанская, ніжненямецкая, сіцылійская, чувашская |
Ёсць пагроза знікнення | Не вывучаецца дзецьмі як родная мова | абазінская, валонская, ідыш, кангры, карэльская мова, неварская, ламбардская, цыганская, эміліяна-раманьёльская, эрзянская |
Сур’ёзная пагроза | Выкарыстоўваецца старэйшымі пакаленнямі; зразумела пакаленню бацькоў, але не выкарыстоўваецца падчас зносін з дзецьмі і паміж сабой | арнаутская, іжорская, кілі, каракская, лангедокская, лімузенская, нанайская, нганасанская, пікардская, сефардская, чукоцкая |
На мяжы знікнення | Самыя малодшыя носьбіты — старыя. Мова выкарыстоўваецца імі часткова і рэдка | водская, дахлік, парджы, арокская, тафаларская мова, Ульчская, а таксама тры адраджаемыя мовы: корнская, ліўская і мэнская |
Вымерлая | Няма жывых носьбітаў (у атлас ЮНЭСКА ўнесены толькі вымерлыя з 1950-ых) | арманская, бабінска-саамская, далмацінская, камасінская, керекская мова, абіспен'я, саётская, туніка, убыхская, югская |
Абсалютная колькасць носьбітаў не грае істотнай ролі: на малінальтэпекскай тлапанэкскай мове гавораць 29 чалавек, але яна пападае ў катэгорыю ўразлівых, а мова дурува з 51 216 носьбітамі аднесена да моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Значна важней, наколькі добра мова перадаецца наступным пакаленням, што найбольш відавочна па колькасці дзяцей, якія размаўляюць на ёй, а таксама з сярэдняга і мінімальнага ўзроста гаворачых.
«Атлас моў света, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення», выдадзены ў 2010 годзе ўтрымлівае каля 2500 моў. Цяпер у статус мёртвых могуць перайсці больш за трэцяй часткі жывых моў планеты. Напрыклад, эякская мова стала мёртвай пасля смерці яе апошняга носьбіта — Мэры Сміт Джонс (Аляска). Яшчэ на 1492 мовах планеты гавораць менш за дзве тысячы чалавек[3].
Захаванне ўсіх, нават малараспаўсюджаных моў, вельмі важна як з пункту гледжання захавання культурнай разнастайнасці чалавецтва, так і з навуковай — шмат якія са знікаючых моў яшчэ дрэнна апісаны лінгвістамі (зрэдку нават амаль не апісаны) і прадстаўляюць вялікую цікаўнасць для параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, этнаграфіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі.
Прыкладам такой мовы з’яўляецца вымерлая, але адраджаемая, эякская мова — даследаванне яго фанетыкі лінгвістам Майклам Краусам прывяло да з’яўлення гіпатэтычнай моўнай сям’і на-дэнэ.
21 чэрвеня 2012 года кампанія Google Inc. абвясціла аб праекце па выратаванні моў, якія выміраюць (Endangered Languages Project)[4]. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні сайта, на якім цэнтралізавана прадстаўлена інфармацыя аб мовах, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Усяго ў азе дадзеных сайта на 21 чэрвеня 2012 года было 3054 мовы[5]. Геаграфічнае размеркаванне носьбітаў моў можна праглядзець на спецыяльнай інтэрактыўнай карце.