wd wp Пошук:

Стрэлкі

Стрэ́лкі[3][4] (Capsélla) — род кветкавых раслін з сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Назва

Лацінская навуковая назва дадзена па форме пладоў: лац.: capsella — скрыначка, куфэрак.

Батанічнае апісанне

Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя або двухгадовыя травяністыя расліны. Сцябло простае або галінастае. Сцябловае лісце сядзячае, простае, суцэльнае, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, перыста-раздзельнае. Кветкі белага або ружовага колеру, з чатырма пялёсткамі. Суквецце — гронка. Плодстручочак.

Распаўсюджанне і экалогія

На тэрыторыі Беларусі 1 від: — Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.

Выкарыстанне

Шырока ўжываецца ў народнай і навуковай медыцыне. Лісце прыдатнае ў ежу. У насенні маецца алей[4].

Віды

Паводле сайта The Plant List род налічвае 9 відаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара