Страмі́лаўшчына[1] (трансліт.: Stramilaŭščyna, руск.: Стремиловщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 44 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
У 1909 годзе вёска і фальварак у Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета.
У 1921 годзе ў Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 жыхароў.