wd wp Пошук:

Стасіс Шымкус

Стасіс Шы́мкус (літ.: Stasys Šimkus; 4.2.1887, в. Мацішкяй Каўнаскага пав., Літва — 15.10.1943) — літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог.

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1914). Падчас вучобы наведваў пасяджэнні Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1923 арганізаваў музычнае вучылішча ў Клайпедзе, у 1934 — таварыства па зборы народных мелодый.

Аўтар твораў розных жанраў: опера «Вёска каля маёнтка» (1941), сімфанічная паэма «Нёман» (1930), песня-кантата «Да светлай будучыні», апрацоўкі літоўскіх і беларускіх народных песень (апрацоўваў народныя песні і танцы для спектакляў Першай беларускай трупы І. Буйніцкага; часткова апубл. ў «Беларускім спеўніку…» Л. Рагоўскага, 1911). Кіраваў хорам, які ў 1911 выступіў разам з трупай І. Буйніцкага на беларускай вечарынцы ў Пецярбургу. Аўтар музыкі да пастаноўкі «Паўлінкі» Я. Купалы (1913; Беларускі навукова-літаратурны гурток, Пецярбург).

Зноскі

  1. 1 2 Stasys Šimkus // http://imslp.org/wiki/Category:%C5%A0imkus%2C_Stasys Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Stasys Šimkus // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юрбаркаскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка